Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме
Валожынскага райвыканкама
       

 

Адно акно | Упраўленне | Адукацыйная сетка | Мерапрыемствы | Райкам | Сэрвісы

 

Меню раздзелу

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


18.07.2019

Так трымаць, Вiкторыя

Выпускніца гімназіі № 1 г. Валожына Вікторыя ПАШКОЎСКАЯ атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове.

“Як убачыла запаветныя лічбы, сэрца ў пяткі сышло! Мне вельмі былі патрэбны гэтыя 100 балаў!” – кажа Вікторыя, успамінаючы той напружаны і хвалюючы дзень у чаканні вынікаў.

Па стане здароўя тэст па беларускай мове яна пісала ў рэзервовы дзень. На выкананне заданняў адводзілася дзве гадзіны, справілася ж за паўгадзіны – “птушкі” паставіла толькі насупраць чатырох пытанняў – усяго ж іх было сорак, бо ў адказах на іншыя была ўпэўнена. Разлічвала мінімум на 90 балаў – дзеля гэтага многа і старанна займалася самастойна. І, як бачна, перамога не прымусіла сябе чакаць.

На раённым выпускным балі Вікторыя Пашкоўская атрымала падзяку ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама за дасягненне высокіх вынікаў у вучобе. Яна паспяхова здала экзамены ў школе, атрымаўшы агульны бал атэстата 9,4. Сваю далейшую адукацыю плануе звязаць з эканомікай, бо, па словах дзяўчыны, вельмі любіць матэматыку.

Пажадаем ёй поспехаў і здзяйснення задуманага!

 

 

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне