РусскийБеларускi

 

Министерство образования Республики Беларусь
Главное управление по образованию Минского облисполкома

Управление по образованию, спорту и туризму 
Воложинского райисполкома

       

 

Одно окно | Об управлении | Образовательная сеть | Мероприятия | Райком | Сервисы

 

Меню раздела

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 


25.04.2019

Раённы майстар-клас «Сучасны ўрок беларускай літаратуры ў пачатковай школе»

25 красавіка 2019 года на базе ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме прайшоў раённы майстар-клас «Сучасны ўрок беларускай літаратуры ў пачатковай школе». Падрыхтаваў і правеў майстар-клас настаўнік пачатковых класах першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яршэвічскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Станкевіч Таццяна Іосіфаўна. У метадычным мерапрыемстве прынялі ўдзел настаўнікі пачатковых класаў устаноў адукацыі раёна.

Настаўнікі адзначылі, што як для вучняў, так і для настаўніка ўрок цікавы тады, калі ён сучасны, актуальны, дзейнасны, важны, істотны для сённяшняга часу. Менавіта ўрок як самая распаўсюджаная форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў валодае значным патэнцыялам удасканалення адукацыйнага працэсу.
Удзельнікі майстар-класа былі адзінадушныя ў тым, што правядзенне падобных мерапрыемстваў спрыяе не толькі абагульненню і распаўсюджванню вопыту дзейнасці педагогаў, але і садзейнічае іх прафесійнаму развіццю.

 

 

             

 

телефон горячей линии (801772) 63345, 55659, факс 55693, roo@volozhin.edu.by